Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыплод, ✂, м.

Патомства ў жывёл.

  • Штогодні п. авечак.

|| прым. прыплодны, ✂.

прыплысці, ✂ і прыплыць, ✂; зак.

Дасягнуць чаго-н. плывучы.

  • П. да вострава.

|| незак. прыплываць, ✂.

прыплюсаваць, ✂; зак. (разм.).

Складаючы лікі, дадаць да агульнай сумы, а таксама наогул далучыць.

|| незак. прыплюсоўваць, ✂.

прыплюснуць, ✂; зак.

  1. Націснуўшы, зрабіць плоскім, трохі сплюшчыць.

    • П. галоўку цвіка.
    • Прыплюснуты нос (шырокі і плоскі).
  2. Прышчурыць Прыжмурыць, прыкрыць (павекі).

    • П. вейкі.

прыплюшчыць, ✂; зак.

Прыкрыць павекамі (вока, вочы).

  • П. вока.

|| незак. прыплюшчваць, ✂.

прыпляскаць, ✂; зак.

  1. Пляскаючы, зрабіць плоскім, роўным.

    • П. кучу гліны.
  2. Прыбіць, прыгнуць да чаго-н., прыціснуць уніз.

    • Град прыпляскаў да зямлі ячмень.

прыпой, ✂, м. (спец.).

Метал або сплаў для паяння.

|| прым. прыпойны, ✂.

прыпол, ✂, м.

Ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі і пад.

  • Несці яблыкі ў прыполе.

прыпомніцца, ✂; зак.

  1. Прыйсці на памяць.

    • Прыпомніўся мудры выраз.
  2. Не забыцца, не даравацца.

    • Гэта ўсё табе прыпомніцца!

|| незак. прыпамінацца, ✂.

прыпомніць, ✂; зак.

  1. Успомніць, аднавіць у памяці.

    • П. прозвішча даўняга знаёмага.
  2. Не забыць зробленага кім-н., каб адпомсціць, пакараць за гэта (разм.).

    • Я гэта табе прыпомню!

|| незак. прыпамінаць, ✂.