Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыпечак, ✂, м.

Месца перад чалеснікамі печы.

прыпёк​1, ✂, м.

Прыбаўка ў вазе хлеба пасля выпечкі ў параўнанні з вагой затрачанай мукі.

  • Значны п.

прыпёк​2, ✂, м.

Месца, дзе моцна прыпякае сонца.

  • Легчы на прыпёку.

прыпісаць, ✂; зак.

  1. Напісаць у дадатак да чаго-н.

    • П. некалькі слоў.
  2. Прылічыць (у 2 знач.) запісаўшы.

    • П. да прызыўнога ўчастка.
  3. што каму-чаму. Палічыць вынікам чаго-н., зыходным ад каго-, чаго-н., прыналежным каму-н.

    • Поспех акцёра прыпісалі яго прыгажосці.
    • П. верш не таму, хто складаў.

|| незак. прыпісваць, ✂.

|| наз. прыпіска, ✂ і прыпісванне, ✂.

прыпіска, ✂, ж.

  1. гл. прыпісаць.

  2. Дадатак да напісанага.

    • П. другім чарнілам.
  3. часцей Заведама завышаныя, несапраўдныя паказчыкі поспехаў вытворчасці, выканання плана і пад.

    • Барацьба з прыпіскамі.

прыпісны, ✂ (афіц.).

Прылічаны да якой-н. установы прадпрыемства, які сведчыць пра такое прылічэнне.

  • Прыпісное пасведчанне.

прыплата, ✂, ж.

  1. гл. прыплаціць.

  2. Прыплачаная сума.

    • Вялікая п.

прыплаціць, ✂; зак.

Заплаціць у дадатак, звыш якой-н. платы.

  • П. семдзесят рублёў.

|| незак. прыплачваць, ✂.

|| наз. прыплата, ✂ і прыплачванне, ✂.

прыплесці, ✂; зак.

  1. Далучыць уплятаючы.

    • П. стужку да вянка.
  2. перан. Ублытаць у што-н., упамянуць дарэмна (разм.).

    • Прыплялі і маё імя да гэтай справы.

|| незак. прыплятаць, ✂.

прыплесціся, ✂; зак. (разм.).

Прыйсці куды-н. з цяжкасцю, паволі.

  • Прыплёўся дадому.