Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праканапаціць, ✂; зак.

Канапацячы, заткнуць усе пазы, дзіркі ў чым-н.

  • П. лодку.

|| незак. праканапачваць, ✂.

пракапацца, ✂; зак.

  1. Капаючыся, пранікнуць куды-н.

    • П. да вады.
  2. перан. Правесці які-н. час, капаючыся ў чым-н.

    • П. ў архіве цэлы дзень.

пракапаць, ✂; зак.

  1. Зрабіць што-н., капаючы ў даўжыню, у глыбіню.

    • П. канаву.
  2. Капаючы, прайсці наскрозь.

    • П. падземны ход.
  3. Правесці які-н. час капаючы.

    • Пракапаў увесь дзень.

|| незак. пракопваць, ✂.

|| наз. пракопка, ✂ і пракопванне, ✂.

пракасіць, ✂; зак.

  1. Выкасіць вузкую паласу пасярод чаго-н.

    • П. дарожку.
  2. Правесці які-н. час у касьбе.

    • Пракасілі да абеду.

|| незак. пракошваць, ✂.

|| наз. пракошванне, ✂.

|| прым. пракосны, ✂.

пракат​1, ✂, м.

  1. Тое, што і пракатка.

    • П. рэек.
  2. Металічныя вырабы пэўнага профілю, атрыманыя шляхам пракаткі.

    • Выпуск пракату.

|| прым. пракатны, ✂.

пракат​2, ✂, м.

Перадача рухомай маёмасці ў часовае карыстанне за плату, а таксама само карыстанне.

  • Плаціць за п. каляскі.
  • Бюро пракату.

|| прым. пракатны, ✂.

пракатацца, ✂; зак.

  1. Тое, што і пракаціцца (у 3 знач.).

    • П. на машыне.
  2. Пакатацца на працягу якога-н. часу.

    • П. на санках цэлы дзень.

пракатаць​1, ✂; зак. (спец.).

Падвергнуць пракатцы.

  • П. жалеза.

|| незак. пракатваць, ✂.

пракатаць​2, ✂; зак.

  1. Тое, што і пракаціць (у 2 знач.).

  2. Пакатаць які-н. час.

    • П. дзве гадзіны дзяцей на лодцы.

|| незак. пракатваць, ✂.

пракатка, ✂, ж.

Гарачая апрацоўка металу шляхам абціскання паміж вярчальнымі валамі ў асобных станах для надання яму патрэбнай формы, профілю.

  • П. труб.

|| прым. пракатны, ✂.

  • П. стан.