Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інстытут, , м.

  1. Назва вышэйшых навучальных і навуковых устаноў.

    • Педагагічны і.
    • Навукова-даследчы і.
  2. У дарэвалюцыйнай Расіі: сярэдняя навучальная ўстанова закрытага тыпу для жанчын дваранскага паходжання.

    • І. шляхетных дзяўчат.
  3. Сукупнасць прававых норм у якой-н. сферы грамадскіх адносін, пэўная форма грамадскай арганізацыі.

    • І. сям’і і шлюбу.

|| прым. інстытуцкі, .

інсулін, , м. (спец.).

Бялковы гармон, які выпрацоўвае падстраўнікавая залоза, а таксама прэпарат гэтага гармону, што выкарыстоўваецца як лекавы сродак.

|| прым. інсулінавы, .

інсульт, , м.

Вострае парушэнне мазгавога кровазвароту, якое суправаджаецца раптоўнай стратай прытомнасці і паралічамі.

|| прым. інсультны, .

інсцэніраваць, ; зак. і незак.

  1. Прыстасаваць (прыстасоўваць) для пастаноўкі на сцэне тэатра або ў кіно.

    • І. раман.
  2. перан. Прытворна зрабіць (рабіць) што-н.

    • І. непрытомнасць.

|| наз. інсцэніроўка, .

|| прым. інсцэніровачны, .

інсцэніроўка, , ж.

  1. гл. інсцэніраваць.

  2. Інсцэніраваны твор, спектакль.

    • Цікавая і. рамана.

інсцэніроўшчык, , м.

Той, хто ажыццяўляе інсцэніроўку (у 1 знач.).