Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чалавечына​1, ✂, м. і ж. (разм. жарт. ці неадабр.).

Тое, што і чалавек (у 1 і 3 знач.).

чалавечына​2, ✂, ж. (разм.).

Мяса чалавека як ежа для драпежных звяроў.

чалеснікі, ✂.

Адтуліна, жарало за прыпечкам у печы.

  • Чыгун ледзь пралез у ч.

|| прым. чалеснічны, ✂ і чалеснікавы, ✂.

чаліць, ✂; незак. (спец.).

Прыцягваючы, прымацоўваць чалам.

  • Ч. баржу.

|| наз. чаленне, ✂.

чалма, ✂, ж.

Мужчынскі галаўны ўбор у мусульман: доўгі кавалак тканіны, абгорнуты некалькі разоў вакол галавы.

|| прым. чалмовы, ✂.

чало, ✂, н. (высок.).

Лоб.

  • Высокае ч.

чалядзін, ✂, м. (гіст.).

  1. Дваровы чалавек, слуга ў панскім доме.

  2. Той, хто належыць да чэлядзі (у 1 знач.).

чалядзінец, ✂, м.

Тое, што і чалядзін (у 1 знач.).

|| ж. чалядзінка, ✂.

чаляднік, ✂, м. (уст.).

Рамеснік у цэхавага майстра ў феадальных гарадах Беларусі, Літвы, Польшчы.

|| прым. чалядніцкі, ✂.