Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цэнтралка, ✂, ж. (разм.).

  1. Паляўнічая стрэльба цэнтральнага бою (разм.).

  2. Тое, што і цэнтрал (уст.).

цэнтраль, ✂, ж.

Галоўная, цэнтральная магістраль.

  • Электрычная ц.

цэнтральны, ✂.

  1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.).

  2. Які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры.

    • Цэнтральная вуліца.
  3. Галоўны, кіруючы.

    • Цэнтральная ўлада.
  4. Асноўны, найбольш істотны.

    • Цэнтральная тэма.
  5. Які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму.

    • Цэнтральнае ацяпленне.

○

  • Цэнтральны вугал — вугал, утвораны двума радыусамі якой-н. акружнасці.

  • Стрэльба цэнтральнага бою — стрэльба, якая зараджаецца з задняй (казённай) часткі ствала.

  • Цэнтральная нервовая сістэма — асноўная частка нервовай сістэмы ў пазваночных і чалавека, якая складаецца з галаўнога і спіннога мозгу.

|| наз. цэнтральнасць, ✂.

цэнтрыфуга, ✂, ж.

  1. Апарат для механічнага раздзелу сумесі на састаўныя часткі пад дзеяннем цэнтрабежных сіл.

  2. Устаноўка для выпрабавання прыбораў і для трэніроўкі лётчыкаў і касманаўтаў.

|| прым. цэнтрыфугальны, ✂ і цэнтрыфужны, ✂.

цэнтрыфугаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Раздзяліць (-ляць) неаднародныя сумесі пры дапамозе дзеяння цэнтрабежных сіл.

|| наз. цэнтрыфугаванне, ✂.

цэнтрычны, ✂, (спец.).

Які размяшчаецца па кругу, у выглядзе круга адносна вертыкальнай восі ў цэнтры галоўнага збудавання.

|| наз. цэнтрычнасць, ✂.