тона, ✂, ж.
Адзінка масы ў міжнароднай сістэме адзінак, роўная 1000 кілаграмаў.
○
тона-кіламетр, ✂, м. (спец.).
Адзінка грузаабароту, якая вылічаецца перавозкай 1 тоны грузу на 1 кіламетр.
тонка...
Першая частка складаных слоў са знач.:
- 1) тонкі (у 1 знач.), з тонкім (у 1 знач.), напр. тонкавалакністы, тонкадашчаны, тонкапрадзенне, тонкаслаёвы,
тонкасцябловы;
- 2) тонкі (у 7 знач.), напр. тонкапсіхалагічны;
- 3) дробны (у 1 знач.), дробна... (у 1 знач.), напр. тонкаабмалочаны, тонказярністы, тонкакрышталічны,
тонкапрасеяны, тонкапясчаны, тонкаразмолаты, тонкараспылены, тонкаструктурны;
- 4) тое, што і востра... (у 1 знач.), напр. тонказавостраны.
тонкі, ✂.
-
Невялікі ў папярочным сячэнні, у абхваце.
- Тонкія ніткі.
- Тонкая тканіна.
- Тонкія пальцы.
- Тонкая бярозка.
-
Невялікі па шырыні, вузкі.
-
Пра гукі, голас: высокі.
-
Пра твар, рысы твару: не грубы, прыгожа абрысаваны.
-
Складаны, выкананы з вялікай увагай, умела, па-мастацку.
- Тонкая работа.
- Тонкая разьба.
-
Пра смак, пах і пад.: вытанчаны, не рэзкі.
-
Пра розум, мысленне, гумар і пад.: гібкі, праніклівы, які схоплівае малапрыметнае.
- Т. розум.
- Тонкая крытыка.
-
Чуллівы, які ўспрымае самыя слабыя раздражненні (пра органы пачуццяў і іх дзейнасць).
|| наз. тонкасць, ✂.
|| памянш. тоненькі, ✂ і танюсенькі, ✂.
тонмайстар, ✂, м.
Работнік радыё, кіно, тэатра, які ведае гукавым афармленнем спектакляў, радыёперадач і пад.
топка, ✂, ж.
Частка печы або катла, дзе спальваюць паліва.
|| прым. топачны, ✂.