Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тарпа, ✂, ж. і торп, ✂, м.

Вялікая сцірта снапоў, саломы або сена, складзеная асобым спосабам для захоўвання пад адкрытым небам.

тор, ✂, м.

Дарога, след, пакінуты калёсамі.

  • Ён хоча свой пракласці т. (перан.).

торба, ✂, ж.

Невялікі мяшок (звычайна з даматканай тканіны).

  • Напужаў мех, дык і т. страшна (прыказка).

|| памянш.-ласк. торбачка, ✂.

|| прым. торбачны, ✂.

торг​1, ✂, м.

  1. гл. таргаваць, -цца.

  2. Базар, рынак; месца гандлю (уст.).

    • Паспееш з козамі на т. (прымаўка).
  3. звычайна мн. Публічны продаж маёмасці, рэчаў, пры якім пакупніком становіцца той, хто прапануе больш высокую цану; аўкцыён.

торг​2, (разм.).

Ужыв. ў знач. вык.: таргануць.

  • Т. за рукаў.
  • Т. плячом.

торгацца, ✂; незак.

Рабіць сутаргавыя рухі.

  • Т. ўсім целам.

|| аднакр. таргануцца, ✂.

торгаць, ✂; незак.

  1. Цягнуць, тузаць рэзкімі рухамі, рыўкамі.

    • Т. вяроўку.
  2. Дрыжаць, торгацца.

    • Шчака торгае.
  3. Балець праз аднолькавыя прамежкі часу, тузаць (звычайна пры ўтварэнні нарываў).

    • Палец торгае.
  4. Рэзкім рухам кранаць, зрушваць з месца.

    • Паравоз торгае вагоны.
  5. Прыводзіць у рух паплавок, кляваць, торкаць (пра рыбу).

|| аднакр. таргануць, ✂ і торгнуць, ✂.

|| наз. торганне, ✂.

торк, (разм.).

Ужыв. ў знач. вык.: торкнуў.

  • Т. нагой суседа.

торкаць, ✂; незак.

  1. Таўхаць кароткімі штуршкамі.

    • Т. у бок.
  2. Прыводзіць у рух паплавок, кляваць (пра рыбу).

  3. Тузаць за лейцы, прымушаючы каня ісці.

  4. чым. Поркаць чым-н. вострым.

|| аднакр. торкнуць, ✂ і таркануць, ✂.

|| наз. торканне, ✂.

тормаз, ✂, м.

  1. Прыстасаванне для спынення або запавольвання руху машыны, цягніка і пад.

    • Аўтаматычны т.
    • Заскрыпелі тармазы, і машына спынілася.
  2. перан. Перашкода ў развіцці чаго-н.

    • Т. у рабоце.

|| прым. тармазны, ✂ і тормазны, ✂.