Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тост1, , м.

Застольная прапанова выпіць за чыё-н. здароўе, за поспех у чым-н. або ў гонар каго-н.

тост2, , м.

Падсмажаная ці падсушаная лустачка хлеба.

  • Тосты з сырам.
  • Тосты з вяндлінай.

тостэр, , м.

Электрычны прыбор для прыгатавання тостаў​2.

|| прым. тостэрны, .