Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

таполя, ✂, ж. і топаль, ✂, м.

Дрэва сямейства вярбовых з высокім і моцным ствалом.

|| прым. таполевы, ✂.

  • Т. пух.

топка, ✂, ж.

Частка печы або катла, дзе спальваюць паліва.

  • Т. паравоза.

|| прым. топачны, ✂.

топкі​1 ✂ прым.

Які лёгка топіцца пры высокай тэмпературы.

  • Топкае сала.

|| наз. топкасць, ✂.

топкі​2 ✂ прым.

Балоцісты, гразкі, багністы.

  • Т. бераг.

|| наз. топкасць, ✂.

топлены, ✂ і таплёны, ✂.

Атрыманы шляхам ператоплівання (гл. тапіць 2).

  • Топленае масла.