торгаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Цягнуць, тузаць рэзкімі рухамі, рыўкамі.

    • Т. вяроўку.
  2. Дрыжаць, торгацца.

    • Шчака торгае.
  3. Балець праз аднолькавыя прамежкі часу, тузаць (звычайна пры ўтварэнні нарываў).

    • Палец торгае.
  4. Рэзкім рухам кранаць, зрушваць з месца.

    • Паравоз торгае вагоны.
  5. Прыводзіць у рух паплавок, кляваць, торкаць (пра рыбу).

|| аднакратны дзеяслоў: таргануць і торгнуць.

|| назоўнік: торганне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)