тон назоўнік | мужчынскі род
-
Гук пэўнай вышыні, які ўтвараецца перыядычнымі ваганнямі паветра; музычны гук у адрозненне ад шуму.
- Узяць высокі т.
-
множны лік: Гукі сэрца, якое працуе, а таксама гукі, якія ўтвараюцца пры выстукванні ўнутраных органаў цела чалавека.
- Чыстыя тоны сэрца.
-
Вышыня або сіла гучання голасу чалавека, які гаворыць.
- Знізіць т.
-
Адценне мовы, яе гучанне.
- Жартаўлівы т.
- Рэзкі т.
-
Характар, стыль паводзін, жыцця.
- Правілы добрага тону.
-
Колер, афарбоўка, а таксама адценне колеру, якое адрозніваецца ступенню яркасці.
- Тканіна, афарбаваная ў спакойны т.
- Цёплы т.
- Светлы т.
- У тон (пад тон) — 1) пра гармонію колераў, адценняў колеру; 2) у тым жа духу, стылі; 3) з тым жа настроем, з той жа інтанацыяй (гаварыць).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)