тонкі прыметнік

  1. Невялікі ў папярочным сячэнні, у абхваце.

    • Тонкія ніткі.
    • Тонкая тканіна.
    • Тонкія пальцы.
    • Тонкая бярозка.
  2. Невялікі па шырыні, вузкі.

    • Тонкая рыска.
  3. Пра гукі, голас: высокі.

    • Т. голас.
  4. Пра твар, рысы твару: не грубы, прыгожа абрысаваны.

    • Тонкія рысы твару.
  5. Складаны, выкананы з вялікай увагай, умела, па-мастацку.

    • Тонкая работа.
    • Тонкая разьба.
  6. Пра смак, пах і пад.: вытанчаны, не рэзкі.

    • Т. водар кветак.
  7. Пра розум, мысленне, гумар і пад.: гібкі, праніклівы, які схоплівае малапрыметнае.

    • Т. розум.
    • Тонкая крытыка.
  8. Чуллівы, які ўспрымае самыя слабыя раздражненні (пра органы пачуццяў і іх дзейнасць).

    • Т. слых.

|| назоўнік: тонкасць.

|| памяншальная форма: тоненькі і танюсенькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)