Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сцярпець, ; зак.

Цярпліва вынесці, вытрымаць што-н.

  • С. абразу.

сцясніць, ; зак.

  1. гл. цясніць.

  2. Прымусіць каго-н. пацясніцца.

    • С. суседзяў.

|| незак. сцясняць, .

сцяцца1, ; зак.

Счапіцца ў бойцы, сварцы.

|| незак. сцінацца, .

сцяцца2, ; зак. (разм.).

  1. Сабрацца ў камяк, скурчыцца.

    • С. ад холаду.
  2. Шчыльна злучыцца, сціснуцца (пра губы, зубы і пад.).

    • Губы сцяліся ад болю.
  3. Зацвярдзець пад уздзеяннем марозу.

    • Гразь к вечару сцялася.

|| незак. сцінацца, .

сцяць1, ; зак.

Зняць, аддзяліць чым-н. вострым, ссячы.

  • С. галаву.

|| незак. сцінаць, .

сцяць2, ; зак. (разм.).

  1. Абхапіўшы, сціснуць.

    • С. рукі рамянямі.
  2. Шчыльна злучыць (губы, зубы і пад.).

    • С. губы да болю.
  3. безас. Пра мароз; сцягнуць, схапіць.

    • Вечарам ваду сцяло.

|| незак. сцінаць, .

|| наз. сцінанне, .

сцячы, ; зак.

  1. Пра вадкасць: збегчы па нахіленай паверхні ўніз.

  2. Знемагчы ад страты крыві.

    • Ранены сцёк крывёю.

|| незак. сцякаць, .

сцячыся, ; зак.

  1. Пра патокі, вадкасць: злучыцца.

    • Ручаі сцякліся.
  2. перан. Пра людзей: сысціся, з’ехацца ў адно месца.

    • На плошчу сцяклося многа народу.

|| незак. сцякацца, .