Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пяцца, ✂; незак.

  1. Напружваць усе сілы, напружвацца.

    • П., цягнучы калёсы.
  2. перан. Намагацца зрабіць што-н.

    • П., каб хутчэй выканаць заданне.

|| наз. пянне, ✂.

пяць​1, ліч.

  1. Лік, лічба і колькасць 5.

  2. Тое, што і пяцёрка (у 2 знач.).

    • Напісаў сачыненне на п.

◊

  • Ні ў пяць ні ў дзесяць (разм.) — ні туды ні сюды, не так, як трэба.

  • Зрабіў ні ў п. ні ў дзесяць.

|| парадкавы ліч. пяты, ✂.

◊

  • Пятае цераз дзесятае і з пятага на дзесятае (разм.) — пераходзячы непаслядоўна ад аднаго да другога.

    • Расказаць пятае цераз дзесятае.

пяць​2, ✂; незак. (разм.).

Напружваць, напінаць.

  • Пінжак пне ў плячах.

пяцьдзесят, ліч.

Лік і колькасць 50.

  • Яму ўжо за п. (больш як пяцьдзесят гадоў).

|| парадкавы ліч. пяцідзесяты, ✂.

пяцьсот, ліч.

Лік і колькасць 500.

|| парадкавы ліч. пяцісоты, ✂.

пяцярня, ✂, ж. (разм.).

Пяць пальцаў рукі разам з далонню.

  • Запусціць у ягады ўсю пяцярню.