Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пырхаць2, ; незак.

  1. З шумам выпускаць паветра з ноздраў.

    • Пырхаюць коні.
  2. перан. Смяяцца, утвараючы гукі носам, губамі (разм.).

  3. перан. Злавацца, выказваць незадавальненне чым-н. (разм.).

    • Чаго пырхаеш, чым незадаволен?

|| аднакр. пырхнуць, .

|| наз. пырханне, .

пыса, , ж.

  1. Пярэдняя частка галавы (з губамі і ноздрамі) жывёліны.

  2. Тое, што і твар (у 1 знач.; разм. груб.).

    • Выставіў пысу.

пытальнік, , м.

Знак прыпынку (?), які ставіцца ў канцы пытальнага сказа.

пытальны, .

Які змяшчае ў сабе пытанне (у 1 знач.), выяўляе яго.

  • П. сказ.
  • П. позірк.

пытанне, , н.

  1. Зварот, які патрабуе адказу.

    • Адказаць на п.
    • Прамое п.
  2. Тое ці іншае становішча, акалічнасць як прадмет вывучэння і меркавання, задача, якая патрабуе вырашэння, праблема.

    • Аграрнае п.
    • Нацыянальнае п.
    • Пакінуць п. адкрытым.
  3. чаго. Справа, акалічнасць, якая датычыцца чаго-н., залежыць ад чаго-н.

    • П. жыцця і смерці (надзвычай важная справа).

  • Ставіць пад пытанне што — лічыць нявызначаным, няпэўным, непатрэбным наяўнасць чаго-н.

пытацца, ; незак.

Тое, што і пытаць.

  • П. дарогі.
  • П. пра здароўе.

пытаць, ; незак.

  1. каго (што), з дадан. сказам і без дапаўнення. Звяртацца да каго-н. з пытаннем, каб даведацца пра што-н., высветліць што-н.

    • У людзей пытай, ды свой розум май (прыказка).
    • Хто пытае, той не блудзіць (прыказка).
    • П. вучня (з мэтай высветліць веды).
  2. што і чаго. Прасіць дазволу на што-н., звяртацца з якой-н. просьбай.

    • П. дазволу.
    • П. парады.
  3. Патрабаваць прад’явіць (дакумент).

    • П. пасведчанне.

пытляванка, , ж. (разм.).

Пытляваная мука.

пытляваны, .

  1. Пра муку: дробна размолаты і прасеяны.

  2. Выпечаны з такой мукі.

    • П. хлеб.

пытляваць, ; незак.

Дробна размолваць і прасейваць папярэдне ачышчанае зерне.

|| наз. пытляванне, і пытлёўка, .