Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прэм’ер-міністр, ✂, м.

Кіраўнік урада, старшыня Кабінета міністраў.

прэміраваць, ✂; зак. і незак.

Узнагародзіць (-джваць) прэміяй.

  • П. лепшых працаўнікоў.

|| наз. прэміраванне, ✂.

прэмія, ✂, ж.

Грашовае або іншае матэрыяльнае заахвочванне як узнагарода за што-н.

  • Атрымаць прэмію на конкурсе.
  • Міжнародныя прэміі міру.

◊

  • Страхавая прэмія (спец.) — узнос страхавальніка страхавой установе.

|| прым. прэміяльны, ✂.

  • П. фонд.
  • Выдаць прэміяльныя (наз.).

прэнт, ✂, м.

Металічны прут.

  • Падрыхтаваць некалькі жалезных прэнтаў.

|| памянш. прэнцік, ✂.

прэпараваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Вырабіць (-рабляць) прэпарат (у 1 знач.) з каго-, чаго-н.

  • П. птушку.

|| незак. прэпараванне, ✂.

прэпарат, ✂, м. (спец.).

  1. Частка жывёльнага або расліннага арганізма, прыгатаваная для лабараторнага даследавання або дэманстрацыі.

  2. Хімічны або фармацэўтычны прадукт.

    • Хімічны п.
    • Медыцынскі п.

|| прым. прэпаратны, ✂.

прэпаратар, ✂, м. (спец.).

Спецыяліст, які вырабляе прэпараты (у 1 знач.).

|| прым. прэпаратарскі, ✂.

прэрагатыва, ✂, ж. (кніжн.).

Выключнае права, прывілея дзяржаўнага органа, службовай асобы.

  • Прэрагатывы ўлады.

прэрыі, ✂, ж.

Вялікі стэп на чарназёмных землях у Паўночнай Амерыцы.

прэс, ✂, м.

Механізм для моцнага сціскання чаго-н., разгладжвання, апрацоўкі чаго-н. ціскам.

  • Гідраўлічны п.
  • Палажыць што-н. пад п. (пад што-н. цяжкае).

|| прым. прэсавы, ✂.