Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыблізіцца, ✂; зак.

Стаць больш блізкім (у 1 і 5 знач.).

  • П. да дзвярэй.
  • Прыблізіўся дзень ад’езду.
  • П. да лепшых узораў.

|| незак. прыбліжацца, ✂.

|| наз. прыбліжэнне, ✂.

прыблізны, ✂.

Не зусім дакладны, больш-менш блізкі да сапраўднага.

  • Прыблізныя звесткі.
  • Падлічыць прыблізна (прысл.).

|| наз. прыблізнасць, ✂.

прыблуда, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

  1. Чужы, не тутэйшы чалавек.

  2. Аб прыблуднай жывёліне.

прыблудны, ✂ (разм.).

Які выпадкова зайшоў куды-н., апынуўся дзе-н. (у чужым месцы, доме, статку).

  • Прыблудная авечка.

прыблытаць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і прыплесці (у 2 знач.).

|| незак. прыблытваць, ✂.

прыбой, ✂, м.

Марскія хвалі, якія б’юць у бераг.

  • Час прыбою.

|| прым. прыбойны, ✂.

прыбор, ✂, м.

  1. Набор прылад для чаго-н.

    • Чарнільны п.
    • Чайны п.
  2. Прыстасаванне, спецыяльнае ўстройства, апарат для выканання якой-н. работы, рэгулявання, кантролю і пад.

    • Вымяральны п.
    • Награвальныя прыборы.

|| прым. прыборны, ✂.

прыборабудаванне, ✂, н.

  1. Галіна машынабудавання, што вырабляе вымяральныя прыборы, сродкі апрацоўкі інфармацыі, аўтаматычныя і аўтаматызаваныя сістэмы кіравання.

  2. Галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае сродкі аўтаматызацыі і сістэмы кіравання.

|| прым. прыборабудаўнічы, ✂.

прыбрацца, ✂; зак.

  1. Адзецца прыгожа, лепш, чым звычайна.

    • П. як на вяселле.
  2. перан., у што і без дапаўнення. Пакрыцца чым-н., упрыгожыцца.

    • Горад прыбраўся к святу.
  3. Прывесці ў парадак што-н., зрабіць уборку чаго-н. або давесці да ладу што-н. (разм.).

|| незак. прыбірацца, ✂.

прыбраць, ✂; зак.

  1. Адзець прыгожа, лепш, чым звычайна; упрыгожыць.

    • П. галаву кветкамі.
  2. Прывесці ў парадак.

    • П. у хаце.
    • П. на стале.
  3. Прыняць адкуль-н.

    • П. посуд са стала.

◊

  • Прыбраць да рук каго-што (разм.) — цалкам падпарадкаваць сабе каго-н. або завалодаць чым-н., захапіць сабе што-н.

|| незак. прыбіраць, ✂.

|| наз. прыборка, ✂ і прыбіранне, ✂.