Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

міжкалгасны, ✂.

Агульны для некалькіх калгасаў, які належыць ім.

  • Міжкалгасная гідраэлектрастанцыя.

міжнароднік, ✂, м.

Спецыяліст па пытаннях міжнароднай палітыкі, міжнароднага права, міжнароднага становішча.

міжнародны, ✂.

  1. Які мае адносіны да знешняй палітыкі, да зносін паміж народамі і краінамі.

    • М. агляд.
  2. Які існуе паміж народамі, распаўсюджваецца на многія народы, інтэрнацыянальны.

    • Міжнародная салідарнасць працоўных.

міжпланетны, ✂.

Які знаходзіцца, адбываецца паміж планетамі, у касмічнай прасторы.

  • М. пералёт.

міжраддзе, ✂, н.

Прастора, адлегласць паміж радамі пасаджаных або пасеяных раслін.

|| прым. міжрадковы, ✂.

міжраённы, ✂.

  1. Які існуе, адбываецца паміж раёнамі.

    • Міжраённая пераклічка.
    • Міжраённая сувязь.
  2. Агульны для некалькіх раёнаў.

    • М. піянерскі лагер.

міжрэберны, ✂.

Які знаходзіцца паміж рэбрамі.

  • Міжрэберная мышца.

міжрэчча, ✂, н.

Мясцовасць паміж дзвюма або некалькімі рэкамі, уключаючы водападзелы і прылеглыя схілы далін.

|| прым. міжрэчны, ✂.

мізансцэна, ✂, ж.

Размяшчэнне дзеючых асоб і дэкарацый на сцэне ў розныя моманты выканання п’ес.

|| прым. мізансцэнічны, ✂.

мізантроп, ✂, м. (кніжн.).

Чалавеканенавіснік.

|| ж. мізантропка, ✂.