Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

білецёр, ✂, м.

Кантралёр, які правярае ўваходныя білеты.

|| ж. білецёрка, ✂.

|| прым. білецёрскі, ✂.

білінгві́зм, ✂, м.

Двухмоўе — валоданне і папераменнае карыстанне адной і той жа асобай дзвюма рознымі мовамі.

більён, ✂, м.

Лік, роўны тысячы мільёнаў (мільярду) у рускай, французскай і амерыканскай сістэмах падліку або мільёну мільёнаў (тысячы мільярдаў) у нямецкай і англійскай сістэмах.

|| прым. більённы, ✂.

білья́рд, ✂, м.

  1. Гульня шарамі і спецыяльным кіем на прызначаным для гэтай гульні стале.

    • Гуляць у б.
  2. Стол, абцягнуты сукном з бартамі і лузамі для гэтай гульні.

|| прым. більярдны, ✂.

біно́кль, ✂, м.

Ручная аптычная прылада з дзвюх паралельна злучаных падзорных труб для разглядвання аддаленых прадметаў.

  • Тэатральны б.
  • Палявы б.

|| прым. біноклевы, ✂.

біно́м, ✂, м.

Алгебраічны выраз, які ўяўляе сабой суму або розніцу адначленаў; двухчлен.

бінт, ✂, м.

Марлевая стужка для перавязкі ран, пераломаў і пад.

  • Перавязаць рану бінтам.

|| памянш. бінцік, ✂.

|| прым. бінтавы, ✂.

  • Бінтавая павязка.

бінтава́ць, ✂; незак.

Перавязваць бінтам.

|| зак. забінтаваць, ✂.

|| звар. бінтавацца, ✂.

|| зак. забінтавацца, ✂.

|| наз. бінтаванне, ✂ і бінтоўка, ✂.

біпла́н, ✂, м.

Самалёт, які мае дзве плоскасці (крылы), размешчаныя адна пад другой.

|| прым. біпланавы, ✂.

бі́ржа, ✂, ж.

  1. Установа для заключэння фінансавых, камерцыйных здзелак.

    • Валютная б.
    • Таварная б.
  2. Склад лесаматэрыялаў, драўніннай сыравіны (спец.).

  3. Вулічная стаянка рамізнікаў (уст.).

○

  • Біржа працы — дзяржаўная пасрэдніцкая ўстанова па найму рабочай сілы.

|| прым. біржавы, ✂.