бі́ржа, , ж.

  1. Установа для заключэння фінансавых, камерцыйных здзелак.

    • Валютная б.
    • Таварная б.
  2. Склад лесаматэрыялаў, драўніннай сыравіны (спец.).

  3. Вулічная стаянка рамізнікаў (уст.).

  • Біржа працы — дзяржаўная пасрэдніцкая ўстанова па найму рабочай сілы.

|| прым. біржавы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)