Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прадукцыя, , ж.

Сукупнасць прадуктаў вытворчасці або асобны прадукт вытворчасці.

  • Дабівацца высокай якасці прадукцыі.
  • Літаратурная п. (пра творы мастацкай літаратуры, кнігі).

прадуманы, .

Разумны, абгрунтаваны.

  • П. адказ.

|| наз. прадуманасць, .

прадумаць, ; зак.

  1. Тое, што і абдумаць.

    • П. план дзеянняў.
  2. Правесці які-н. час думаючы.

|| незак. прадумваць, .

прадуха, , ж. (разм.).

  1. Адтуліна для выхаду паветра.

    • П. ў склепе.
  2. Тое, што дае выхад пачуццям, імкненням і пад.

    • Працуеш як вол, а прадухі ніякай.

прадухіліць, ; зак.

Загадзя ліквідаваць, устараніць.

  • П. бяду.

|| незак. прадухіляць, .

|| наз. прадухіленне, .

прадушына, , ж.

Тое, што і прадуха.

прадушыцца1, ; зак.

Прагнуцца, праламацца пад цяжарам чаго-н.

  • Чамадан прадушыўся.

|| незак. прадушвацца, .

прадушыцца2, ; зак. (разм.).

Прасякнуцца якім-н. пахам.

  • Прадушыўся табакай аж сам сабе нялюбы.

прадушыць1, ; зак.

Моцна націснуўшы, прагнуць, праламаць.

  • П. шкло.
  • П. крэсла.

|| незак. прадушваць, .

прадушыць2, ; зак. (разм.).

Насыціць чым-н. пахучым.

  • П. пакой духамі.