Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыліплы, .

Які прыліп, прыстаў да чаго-н.

  • Прыліплая да касы трава.

прыліпнуць, ; зак.

  1. да чаго. Моцна прыстаць (пра што-н. ліпкае або да чаго-н. ліпкага).

    • Кашуля прыліпла да потнага цела.
  2. перан. Тое, што і прыстаць (у 3 і 4 знач.; разм.).

    • Прыліпла са сваімі распытваннямі.
    • Прыліп нейкі дзіўны спадарожнік.

|| незак. прыліпаць, .

прыліпчывы, .

  1. Які лёгка прыліпае.

    • Прыліпчывая гліна.
    • Прыліпчывая хвароба (перан. заразная; разм.).
  2. перан. Надакучлівы, неадчэпны (разм.).

|| наз. прыліпчывасць, .

прыліў, , м.

  1. Перыядычны пад’ём узроўню адкрытага мора.

    • Час прыліву.
  2. Прыбыццё, паступленне каго-, чаго-н. у вялікай колькасці.

    • П. рабочай сілы.
    • П. крыві да галавы.

|| прым. прыліўны, .

прыліць, ; зак.

Сабраўшыся, прыцячы, падступіць (пра вадкае).

  • Кроў прыліла да галавы.

|| незак. прыліваць, .

прылічыць, ; зак.

  1. Дадаць пры падліку.

    • П. працэнты да капіталу.
  2. Назначыць куды-н. для адбывання службы (спец.).

    • П. навабранцаў да воінскай часці.
  3. Аднесці да ліку каго-, чаго-н.

    • П. да выдатных даследчыкаў.

|| незак. прылічваць, і прылічаць, .

прылучыцца, ; зак.

  1. да каго-чаго. Злучыцца з кім-н.; згадзіцца з чым-н.

    • П. да прапановы.
  2. да чаго. Уключыцца ў якую-н. дзейнасць, стаць удзельнікам чаго-н.

    • П. да навукі.

|| незак. прылучацца, .

|| наз. прылучэнне, .

прылучыць, ; зак.

  1. Злучыць з чым-н.; уключыць у склад чаго-н. іншага, асноўнага.

    • П. да кампаніі.
    • П. раён да другой вобласці.
  2. Даць магчымасць уключыцца ў якую-н. дзейнасць, зрабіць удзельнікам чаго-н.

    • П. падлеткаў да грамадска-карыснай працы.

|| незак. прылучаць, .

|| наз. прылучэнне, .

прылягаць, ; незак.

  1. Шчыльна ахопліваць, аблягаць.

    • Сукенка добра прылягае да таліі.
  2. Размяшчацца, цесна прымыкаючы да чаго-н.

    • Поле прылягае да лесу.

|| зак. прылегчы, .

прыляпіцца, ; зак. (разм.).

Тое, што і прыліпнуць.

  • Пластыр моцна прыляпіўся.
  • Хлопчык прыляпіўся на багажніку веласіпеда (перан.).

|| незак. прылеплівацца, і прыляпляцца, .