Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прадстаўнік, ✂, м.

  1. Асоба, якая прадстаўляе (у 2 знач.) чые-н. інтарэсы, адлюстроўвае чые-н. погляды.

    • П. адміністрацыі.
    • Дыпламатычны л.
  2. Чалавек, які прадстаўляе ў сваёй асобе які-н. разрад, групу людзей ці якую-н. галіну дзейнасці, выразнік чыіх-н. інтарэсаў.

    • Прадстаўнікі старэйшага пакалення вучоных.
  3. Тыповы ўзор таго або іншага разраду істот, прадметаў.

    • П. мясцовай флоры.

|| ж. прадстаўніца, ✂.

|| прым. прадстаўніцкі, ✂.

прадстаўніцтва, ✂, н.

  1. Выкананне абавязкаў прадстаўніка (у 1 знач.; кніжн.).

    • П. чыіх-н. інтарэсаў.
  2. Ўстанова, якая абараняе інтарэсы.

    • Гандлёвае п.
  3. Права, парадак выбару прадстаўнікоў у якія-н. органы (кніжн.).

    • Народнае п.

прадстаўнічы, ✂.

  1. Выбарны, заснаваны на прадстаўніцтве (у 3 знач.).

    • П. сход.
    • П. орган.
  2. Які добра адлюстроўвае чые-н. інтарэсы, аўтарытэтны.

    • Недастаткова прадстаўнічая камісія.

прадугадаць, ✂; зак.

Наперад угадаць, прадугледзець.

  • П. адказ.

|| незак. прадугадваць, ✂.

прадугледзець, ✂; зак.

Наперад убачыць, угадаць магчымасць чаго-н.

  • П. усе выпадкі.

|| незак. прадугледжваць, ✂.

прадузяты, ✂.

Заснаваны на думцы, якая загадзя беспадстаўна была прынята за правільную.

  • Прадузята (прысл.) аднесціся да чаго-н.
  • П. погляд.

|| наз. прадузятасць, ✂.

прадукт, ✂, м.

  1. Прадмет як вынік чалавечай працы (апрацоўкі, перапрацоўкі, даследавання і пад.).

    • П. абмену.
    • Манаграфія — п. шматгадовай працы.
    • Прадукты хімічнай перапрацоўкі дрэва.
  2. перан. Вынік, гістарычнае параджэнне чаго-н. (кніжн.).

    • Мова — п. гістарычнага развіцця грамадства.

прадуктаабмен, ✂, м.

Абмен аднаго віду прадуктаў, вырабаў на другі від як адна з форм эканамічных сувязей у грамадстве.

прадуктыўны, ✂.

У граматыцы: здольны ўтвараць новыя словы або формы слоў.

  • П. суфікс.

|| наз. прадуктыўнасць, ✂.

прадукцыйны, ✂.

  1. Плённы.

    • Прадукцыйная праца.
  2. Які мае адносіны да развядзення жывёлы для атрымання прадуктаў жывёлагадоўлі.

    • Прадукцыйная жывёлагадоўля.

|| наз. прадукцыйнасць, ✂.