Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прылазнік, , м.

Памяшканне для раздзявання ў лазні.

прылаўчыцца, ; зак. (разм.).

Злаўчыцца, прыстасавацца.

  • П. поўзаць па-пластунску.

прылашчыць, ; зак.

Праявіць ласку, добрыя адносіны да каго-н.

  • П. дзіця.

|| незак. прылашчваць, .

прылгаць, ; зак. (разм.).

Расказваючы, сказаць няпраўду, прыманіць.

прылеглы, .

  1. Які прылягае да чаго-н., мяжуецца з чым-н.

    • Прылеглыя астравы.
  2. У матэматыцы: які прымыкае, сумежны.

    • П. вугал.
  3. Які сапсаваўся ад доўгага ляжання.

    • Прылеглая мука.

прылегчы, ; зак.

  1. гл. прылягаць.

  2. Легчы ненадоўга.

    • П. адпачыць.
  3. Схіліцца, прыгнуцца.

    • Збажына прылегла ад дажджу.

прылётны, .

Пра птушак: які прылятае адкуль-н., не мясцовы, пералётны.

прылізаны, (разм.).

  1. Пра валасы: надта гладка прычасаны.

  2. Пра стыль, твор: штучна гладкі, пазбаўлены яркасці, выразнасці.

    • Прылізаная проза.

|| наз. прылізанасць, .

прылізаць, ; зак.

  1. Прыгладзіць языком.

    • Сабака прылізаў поўсць.
  2. перан. Надта гладка прычасаць, прыгладзіць.

|| незак. прылізваць, .

прылік, , м.:

  • для прыліку (разм.) — для выгляду, для стварэння патрэбнага ўражання.

    • Гэта яго строгасць для прыліку.