Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прадпасылка, ✂, ж.

  1. Тое, што і перадумова.

  2. Зыходны пункт якога-н. разважання.

прадпісанне, ✂, н.

  1. Пісьмовае распараджэнне, загад (афіц.).

    • Тэрміновае п.
  2. Указанне захоўваць што-н. (кніжн.).

    • П. ўрача.

прадпісаць, ✂; зак.

  1. Аддаць распараджэнне, загадаць (афіц.).

    • П. выехаць.
  2. Паставіць у абавязак выконваць што-н. (кніжн.).

    • П. строгую дыету.

|| незак. прадпісваць, ✂.

прадпрыемец, ✂, м.

Тое, што і прадпрымальнік.

|| прым. прадпрыемніцкі, ✂.

прадпрыемлівы, ✂.

Тое, што і прадпрымальны.

|| наз. прадпрыемлівасць, ✂.

прадпрыемства, ✂, н.

  1. Вытворчая ці гандлёвая ўстанова.

    • Прадпрыемствы горада.
  2. Задуманая кім-н. камерцыйная справа.

    • Цікавае і выгаднае п.

прадпрымальнік, ✂, м.

Уласнік, які валодае прадпрыемствам; той, хто бярэцца за арганізацыю якой-н. справы, што прыносіць прыбытак.

  • Буйны п.

|| ж. прадпрымальніца, ✂.

|| прым. прадпрымальніцкі, ✂.

прадпрымальны, ✂.

Які ўмее арганізаваць, зрабіць што-н. у патрэбны момант, знаходлівы і практычны.

  • П. чалавек.

|| наз. прадпрымальнасць, ✂.

прадракальнік, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто прадракае, прадказвае што-н. наперад.

|| ж. прадракальніца, ✂.

прадраканне, ✂, н. (кніжн.).

  1. гл. прадрачы.

  2. Прадказанне, прароцтва, тое, што прадракаюць.

    • Прадраканні не заўсёды збываюцца.