Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кучны, ✂.

Які характарызуецца густым размяшчэннем на невялікай тэрыторыі.

  • Кучныя ўсходы морквы.
  • К. палёт шроту.

|| наз. кучнасць, ✂.

кучомка, ✂, ж.

Шапка футрам наверх.

  • К. на вочы напаўзае.

|| прым. кучомачны, ✂.

куш, ✂, м. (разм.).

Вялікая колькасць грошай.

  • Сарваць добры к.

кушнер, ✂, м.

Майстар, які вырабляе шкуры пушных жывёл на футра.

|| ж. кушнерка, ✂.

|| прым. кушнерскі, ✂.

кушнерны, ✂.

Звязаны з вырабам футра са шкур.

  • Кушнерная фабрыка.

кушэтка, ✂, ж.

Мяккая мэбля ў выглядзе канапы з узгалоўем, але без спінкі.

|| прым. кушэтачны, ✂.

ку-клукс-клан, ✂, м.

Тэрарыстычная расісцкая арганізацыя ў ЗША.

|| прым. ку-клукс-кланаўскі, ✂.