Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кухталь, , м. (разм.).

Удар кулаком.

  • Даць кухталя.

куцця, , ж.

  1. Урачыстая вячэра напярэдадні Каляд, новага года, якая суправаджаецца варажбою, а таксама дзень, у які адбываецца гэта ўрачыстасць.

  2. Каша з цэлага абтоўчанага ячменю як традыцыйная абрадавая яда.

  • Багатая (шчодрая) куцця — гатавалася перад Новым годам; імкнуліся, каб вячэра была мясной, багатай, тады ўвесь год будзе багаты.

  • Посная (галодная) куцця — гатавалася напярэдадні Каляд без мяса і жывёльнага тлушчу.

куча, , ж.

  1. Вялікая колькасць чаго-н. сыпкага.

    • К. пяску.
    • Згрэбці лісце ў кучу.
  2. Гурт жывёл.

    • Авечкі збіліся ў кучу.
  3. Мноства чаго-н., вялікая колькасць (разм.).

    • К. кніг.
    • К. грошай (перан.).

|| памянш. кучка, .

кучавы, :

  • кучавыя воблакі — воблакі ў выглядзе густых белых клубоў.

кучаравісты, .

Які кучаравіцца, выглядае кучаравым.

  • К. чуб.

|| наз. кучаравістасць, .

кучаравіцца, ; незак.

Пра валасы: віцца, развівацца.

  • Валасы на скронях кучаравяцца.

кучаравы, .

  1. Які завіваецца, мае завіткі.

    • Кучаравыя валасы.
    • Кучаравая дзяўчына.
  2. перан. Пра дрэвы: з густой пышнай кронай, з дробным лісцем.

    • Кучаравыя ліпы.

|| наз. кучаравасць, .

кучары, , ж. (разм.).

Кучаравыя або завітыя валасы.

|| памянш. кучаравінкі, .

кучка, , ж.

  1. гл. куча.

  2. Невялікая група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі.

    • К. сяброў трымалася асобна.

кучма, , ж.

  1. Тое, што кучомка.

  2. Пра пышныя, густыя валасы.

    • На галаве к. густых чорных валасоў.