Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

латыфундыст, , м.

Уладальнік латыфундыі.

латыфундыя, , ж.

Буйное прыватнае зямельнае ўладанне.

латышы, , м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Латвіі.

|| ж. латышка, .

|| прым. латышскі, .

лаўка1, , ж.

  1. Прыстасаванне для сядзення на некалькі чалавек у выглядзе дошкі на ножках.

  2. Невялікая лава ў памяшканні.

    • Ляжаць пад лаўкай.
  3. Прыстасаванне ў вагоне для сядзення або ляжання пасажыраў.

    • На ніжняй лаўцы.
  4. Школьная парта (разм.).

    • Сядзець на апошняй лаўцы.

|| памянш. лавачка, .

|| прым. лавачны, .

лаўка2, , ж. (разм.).

Невялікі гандлёвы магазін.

  • Схадзіць у лаўку.

|| прым. лавачны, .

лаўкач, , м. (разм.).

Пранырлівы чалавек, які ўмее выгадна ўладкоўваць свае асабістыя справы; спрытнюга.

|| ж. лаўкачка, .

лаўр, , м.

  1. Паўднёвае вечназялёнае дрэва, пахучае лісце якога ўжываецца як прыправа.

  2. Драўніна гэтай расліны.

  3. мн. Вянок з лісця гэтага дрэва як сімвал перамогі, узнагароды.

    • Чужыя лаўры не даюць яму спакою (перан. аб зайздрасці да чыйго-н. поспеху).
    • Пажынаць лаўры (перан. атрымліваць прызнанне сваіх дасягненняў).
    • Спачыць на лаўрах (перан. задаволіцца дасягнутым).

|| прым. лаўровы, .

  • Л. пах.
  • Сямейства лаўровых (наз.).
  • Л. вянок.

лаўра, , ж.

Назва вялікіх праваслаўных мужчынскіх манастыроў.

  • Кіева-Пячэрская л.

лаўравішня, , ж.

Паўднёвая вечназялёная расліна, з лісця якой атрымліваюць лекавыя рэчывы.

|| прым. лаўравішнёвы, .

  • Лаўравішнёвыя кроплі.

лаўрэат, , м.

Званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і пад., а таксама асоба, якая мае такое званне.

  • Л. конкурсу піяністаў.

|| ж. лаўрэатка, .

|| прым. лаўрэацкі, .

  • Л. медаль.