Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзяўчына, ✂, ж.

  1. Асоба жаночага полу ва ўзросце, пераходным ад малалецтва да юнацтва.

    • Юнакі і дзяўчаты.
  2. Такая асоба, што дасягнула палавой спеласці, але яшчэ не ўступіла ў шлюб.

|| прым. дзявочы, ✂.

дзяўчынка, ✂, ж.

Дзіця жаночага полу.

дзяцел, ✂, м.

Лясная птушка з моцнай дзюбай, якой яна здабывае ежу з шчылін дрэў і расколін кары.

  • Хто б дзятла ведаў, каб не яго дзюба (з нар.).

|| прым. дзятлаў, ✂.

дзяцеліна, ✂, ж.

Дзікая канюшына.

  • Адкасіць дзяцеліны карове.

дзяцінец​1, ✂, м. (гіст.).

Цэнтральная ўмацаваная частка горада ў старажытнай Русі.

дзяцінец​2, ✂, ж.

Дзіцячая хвароба, якая праяўляецца ў перыядычных прыпадках; радзімец.

дзяцінець, ✂; незак. (разм.).

Траціць нармальную разважлівасць, упадаць у дзяцінства (пра старых).

  • Ён ужо дзяцінее зусім.

|| зак. здзяцінець, ✂.

дзяцініцца, ✂; незак. (разм.).

Паводзіць сябе па-дзіцячаму (аб дарослых).

  • Дваццаць гадоў мае, а усё дзяцініцца.

дзяцінства, ✂, н.

  1. Дзіцячая пара; дзіцячыя гады.

    • Шчаслівае д.
    • Яго д. прайшло ў вёсцы.
  2. Па-дзіцячаму легкадумныя паводзіны, учынкі.

    • Яму не маглі дараваць гэтага д.

|| прым. дзіцячы, ✂.

  • Д. ўзрост.
  • Дзіцячыя гады.

дзяціны, ✂ (разм.).

  1. Дзіцячы, уласцівы дзецям.

    • Д. крык.
  2. Несур’ёзны, легкадумны.

    • Дзяціныя разважанні.
    • Дзяціныя выбрыкі.