Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прадвеснік, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто (або тое, што) прадвяшчае што-н.

|| ж. прадвесніца, ✂.

прадвесце, ✂, н. (кніжн.).

З’ява, прымета, якая прадвяшчае што-н.

  • П. навальніцы.

прадвызначыць, ✂; зак.

Наперад вызначыць, абумовіць.

  • Удалы пачатак прадвызначыў далейшы поспех.

|| незак. прадвызначаць, ✂.

|| наз. прадвызначэнне, ✂.

прадвясціць, ✂; зак. (уст.).

Сказаць наперад пра тое, што будзе, адбудзецца, прадказаць.

|| незак. прадвяшчаць, ✂.

прадзед, ✂, м.

  1. Бацька дзеда або бабулі.

  2. звычайна мн. Продкі.

    • Нашы прадзеды.

|| прым. прадзедаўскі, ✂.

прадзены, ✂.

Выраблены прадзеннем.

  • П. шоўк.

прадзерці, ✂; зак.

Тое, што і прадраць.

|| незак. прадзіраць, ✂.

прадзерціся, ✂; зак.

Тое, што і прадрацца.

|| незак. прадзірацца, ✂.

прадзіва, ✂, н.

  1. гл. прасці.

  2. Тое, што спрадзена ці тое, што прыгатавана для прадзення.

прадзільны, ✂.

Прызначаны для прадзення.

  • П. станок.