Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прадаўгаваты, .

Які мае падоўжаную форму.

  • П. твар.

|| наз. прадаўгаватасць, .

прадаўжальнік, , м. (высок.).

Той, хто прадаўжае і развівае справу, ідэі свайго папярэдніка.

|| ж. прадаўжальніца, .

прадацца, ; зак.

Здрадзіць, перайсці на які-н. бок з-за карысці, уласнай выгады.

  • П. ворагу.

|| незак. прадавацца, .

прадаць, ; зак.

  1. Аддаць каму-н. за плату (пра гандлёвую здзелку).

    • П. хату.
  2. перан. Выдаць каго-н., здрадзіць каму-, чаму-н.

    • П. сябра.

|| незак. прадаваць, .

|| наз. продаж, .

прадбачлівы, .

Здольны прадбачыць магчымыя вынікі, падзеі ў будучым.

  • П. чалавек.
  • Прадбачліва (прысл.) паступіць.

|| наз. прадбачлівасць, .

прадбачыцца, ; незак.

Чакацца, меркавацца.

  • Змены прадбачацца.

прадбачыць, ; незак.

Загадзя ўлічваць, угадваць магчымасць паяўлення, недахопу чаго-н.

  • П. ход падзей.

|| наз. прадбачанне, .

  • Навуковае п.

прадвадзіцель, , м.

Кіраўнік, важак.

  • П. племя.

  • Прадвадзіцель дваранства — у царскай Расіі: выбарны прадстаўнік дваранскага саслоўя губерні ці павета.

|| прым. прадвадзіцельскі, .

прадвадзіцельства, , н.

Званне, пасада прадвадзіцеля дваранства ў царскай Расіі.

прадвесне, , н.

Час, які папярэднічае вясне.

  • Гэта было на прадвесні.