Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інфекцыя, ✂, ж.

Заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі.

  • Узбуджальнік інфекцыі.

|| прым. інфекцыйны, ✂.

  • Інфекцыйнае захворванне.

інфінітыў, ✂, м.

У граматыцы: неазначальная форма дзеяслова.

|| прым. інфінітыўны, ✂.

інфіцыраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Унесці (уносіць) інфекцыю, узбуджальнікаў інфекцыйных хвароб.

  • Арганізм інфіцыраваны.

|| наз. інфіцыраванне, ✂.

інфляцыя, ✂, ж.

Празмернае (у адносінах да дзяржаўнага залатога запасу) павелічэнне колькасці папяровых грошай, што знаходзяцца ў абарачэнні ў краіне, якое выклікае іх абясцэньванне.

|| прым. інфляцыйны, ✂.

інфраструктура, ✂, ж. (спец.).

Галіны эканомікі, навукова-тэхнічных ведаў, сацыяльнага жыцця, якія непасрэдна забяспечваюць вытворчыя працэсы і ўмовы жыццядзейнасці грамадства.

  • І. раёна.
  • І. грамадства.

|| прым. інфраструктурны, ✂.

інфрачырвоны, ✂:

  • інфрачырвоныя прамяні, інфрачырвонае выпраменьванне — электрамагнітнае выпраменьванне, нябачнае вокам.

інфузорыя, ✂, ж. (спец.).

Мікраскапічная аднаклетачная жывёліна з больш складанай будовай цела, чым у другіх прасцейшых.

|| прым. інфузорны, ✂.