Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інтымнічаць, ; незак. (разм.).

Весці інтымныя размовы, абыходзіцца з кім-н. празмерна даверліва.

інтымны, .

Глыбока асабісты, сардэчны, шчыры.

  • Інтымныя адносіны.
  • Інтымная размова.

|| наз. інтымнасць, .

інтэграваць, ; зак. і незак.

  1. Аб’яднаць (аб’ядноўваць) часткі чаго-н. у адно цэлае (спец.).

  2. У матэматыцы: знайсці (знаходзіць) інтэграл дадзенай функцыі.

|| наз. інтэграванне, .

інтэграл, , м.

У матэматыцы: велічыня, якая атрымліваецца ў выніку дзеяння, адваротнага дыферэнцыраванню.

|| прым. інтэгральны, .

  • Інтэгральнае вылічэнне.

інтэлект, , м.

Розум (у 1 знач.), здольнасць чалавека мысліць і разважаць.

  • Высокі і.

|| прым. інтэлектуальны, .

інтэлектуал, , м.

Інтэлектуальны чалавек.

|| ж. інтэлектуалка, .

інтэлектуальны, .

  1. гл. інтэлект.

  2. Разумовы, духоўны; з высока развітым інтэлектам.

    • Інтэлектуальныя здольнасці.

|| наз. інтэлектуальнасць, .

інтэлігент, , м.

Асоба, якая належыць да інтэлігенцыі; інтэлігентны чалавек.

|| ж. інтэлігентка, .

|| прым. інтэлігенцкі, .

інтэлігентны, .

  1. Які належыць да інтэлігенцыі, а таксама чалавек, які валодае вялікай унутранай культурай.

    • Інтэлігентныя паводзіны.
  2. Уласцівы інтэлігенту.

    • І. выгляд.

|| наз. інтэлігентнасць, .

інтэлігенцыя, , ж., зб.

Грамадскі слой адукаваных людзей, якія прафесійна займаюцца разумовай творчай працай, развіццём і распаўсюджваннем культуры.

  • Народная і.
  • Сельская і.