Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інверсія, ✂, ж. (спец.).

Змяненне звычайнага парадку слоў ці словазлучэнняў як стылістычны прыём.

|| прым. інверсійны, ✂.

інвестар, ✂, м.

Укладчык, які ажыццяўляе інвестыцыі.

|| прым. інвестарскі, ✂.

інвестыцыя, ✂, ж.

  1. гл. інвесціраваць.

  2. звычайна (інвестыцыі, -цый). Доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу ў асобныя галіны эканомікі ў краіне і за мяжой.

|| прым. інвестыцыйны, ✂.

інвесціраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Укласці (укладваць) капітал у прадпрыемства, якое знаходзіцца ў сваёй краіне або за мяжой.

|| наз. інвесціраванне, ✂ і інвестыцыя, ✂.

|| прым. інвестыцыйны, ✂.

інгалятар, ✂, м.

Апарат для інгаляцыі.

|| прым. інгалятарны, ✂.

інгаляцыя, ✂, ж.

Лячэнне ўдыханнем лекавых рэчываў (у выглядзе пары, газаў, распыленых вадкасцей).

  • Назначыць інгаляцыю.

|| прым. інгаляцыйны, ✂.

інгрэдыент, ✂, м. (кніжн.).

Састаўная частка чаго-н. (рэчыва, сумесі).

|| прым. інгрэдыентны, ✂.

інгушы, ✂, м.

Народ — карэннае насельніцтва Інгушэціі, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. інгушка, ✂.

|| прым. інгушскі, ✂.

  • Інгушская мова.

інд...

Першая частка складаных слоў са знач. індывідуальны, напр. індзаказ, індпашыў.

індаеўрапейцы, ✂, м.

Агульная назва плямён — продкаў сучасных народаў, якія гавораць на мовах індаеўрапейскай сям’і.

|| прым. індаеўрапейскі, ✂.

  • Індаеўрапейская прамова.
  • Індаеўрапейская сям’я моў (агульная для многіх народаў Еўропы, Заходняй Азіі і Індастана, якая ўключае групы балтыйскую, германскую, грэчаскую, індыйскую, іранскую, кельцкую, раманскую, славянскую і інш.).