Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шчарбаты, .

Са шчарбінамі, шчарбінай.

  • Ш. комін.
  • Ш. рот.
  • Шчарбатае дзіця.
  • Шчарбатая праўда (перан. няпоўная, аднабаковая).

|| наз. шчарбатасць, .

шчарбіна, , ж.

  1. Пустата паміж зубамі на месцы адсутнага зуба.

  2. Зазубрына, няроўнасць у выглядзе маленькай ямкі.

|| памянш. шчарбінка, .

шчарбіць, ; незак.

Рабіць шчарбіны на чым-н.

  • Ш. нож.

|| наз. шчарбленне, .

шчаслівец, і шчасліўчык, , м.

Шчаслівы чалавек, той, каму шанцуе.

|| ж. шчасліўка, .

шчаслівы, .

  1. Поўны шчасця, якому спрыяе шчасце, удача, поспех, які выражае шчасце.

    • Шчаслівае дзяцінства.
    • Шчаслівая ўсмешка.
    • Ш. ігрок (якому шанцуе ў гульні).
  2. Які прыносіць шчасце, удачу.

    • Ш. білет.
    • У яго шчаслівая рука (гаворыцца пра чалавека, чые дзеянні, пачынанні прыносяць удачу).
  3. Добры, удалы.

    • Шчаслівай дарогі! (развітальнае пажаданне таму, хто ад’язджае).
    • Шчаслівая ідэя.
    • Шчасліва (прысл.) пазбавіцца ад чаго-н. (удачна вызваліцца ад чаго-н, непрыемнага).

шчасны, (разм.).

Тое, што і шчаслівы.

шчасце, , н.

  1. Стан і пачуццё поўнай, найвялікшай задаволенасці.

    • Народнае ш.
    • Сямейнае ш.
    • Іх шчасцю не было канца.
  2. Поспех, удача.

    • Мне выпала ш. быць знаёмым з тым чалавекам.
    • Яго ш., былі побач людзі, выратавалі (у знач. вык. яму пашанцавала).

  • На шчасце — 1) каб былі поспех, удача ў каго-н., каб шанцавала каму-н. (даць, зрабіць, сказаць што-н.); 2) у знач. пабочн. выражае задавальненне з выпадку чаго-н.

шчасціць, ; безас.; незак.

Шанцаваць.

  • Яму заўсёды шчасціла.

|| зак. пашчасціць, .

шчаўе, , н.

Травяністая і паўкустовая дзікарослая расліна з прадаўгаватым ядомым лісцем кіслага смаку, а таксама страва, прыгатаваная з лісця гэтай расліны.

  • Сакавітае ш.
  • Сёрбаць ш.

|| прым. шчаўевы, .

  • Шчаўевая кіслата.

шчаўчок, , м.

  1. Рэзкі адрывісты гук, які ўтвараецца пры сутыкненні, рабоце механізма і пад.

    • Ш. затвора вінтоўкі.
  2. Тое, што і пстрычка.