шчаслівы прыметнік

  1. Поўны шчасця, якому спрыяе шчасце, удача, поспех, які выражае шчасце.

    • Шчаслівае дзяцінства.
    • Шчаслівая ўсмешка.
    • Ш. ігрок (якому шанцуе ў гульні).
  2. Які прыносіць шчасце, удачу.

    • Ш. білет.
    • У яго шчаслівая рука (гаворыцца пра чалавека, чые дзеянні, пачынанні прыносяць удачу).
  3. Добры, удалы.

    • Шчаслівай дарогі! (развітальнае пажаданне таму, хто ад’язджае).
    • Шчаслівая ідэя.
    • Шчасліва (прыслоўе) пазбавіцца ад чаго-н. (удачна вызваліцца ад чаго-н, непрыемнага).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)