Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штурмавы, .

  1. гл. штурм.

  2. У выразе: штурмавая авіяцыя — франтавая авіяцыя, прызначаная для штурмоўкі.

штурман, , м.

Спецыяліст па ваджэнні суднаў, лятальных апаратаў.

|| прым. штурманскі, .

штурмаўшчына, , ж. (неадабр.).

Паспешлівая праца з мэтай нагнаць упушчэнне, якая праводзіцца пры парушэнні планавасці ў арганізацыі працэсу.

  • Працаваць без штурмаўшчыны.

штурмоўка, , ж.

Паветраная атака з невялікай вышыні.

  • Ш. варожага аэрадрома.

штурх у знач. вык. (разм.).

Тое, што і штурхануў.

  • Раптам нехта ш. у бок.

штурханец, і штурхаль, , м. (разм.).

Кароткі, моцны, рэзкі ўдар.

  • Надаваць штурханцоў (штурхалёў).

штурханіна, , ж.

Цісканіна, сумятня ў натоўпе, цеснаце.

  • Пачалася ш. ў раздзявальні.

штурхацца, ; незак.

  1. Штурхаць каго-н. іншага або адзін аднаго.

    • Ш. ў натоўпе.
  2. перан. Быць дзе-н. у цеснаце, таўкатні (разм.).

    • Ш. ў аўтобусе.
  3. Штурхаць што-н., імкнучыся пранікнуць куды-н. (разм.).

    • Ш. ў дзверы.
  4. Знаходзіцца, бадзяцца дзе-н. без асобага занятку, без мэты (разм.).

    • Ш. па базары.

|| наз. штурханне, .

штурхаць, ; незак.

  1. Рухаць ад сябе, кранацца рэзкім рухам, кароткім ударам.

    • Ш. у спіну сяброўку.
    • Ш. тачку.
    • Ш. ядро (у спорце: кідаць наперад).
    • Ш. штангу (у спорце: паднімаць у два прыёмы — да ўзроўню грудзей і на выцягнутых руках уверх).
  2. перан. Прымушаць да чаго-н., садзейнічаць сваім умяшаннем развіццю чаго-н.

    • Ш. каго-н. на нядобры ўчынак.

|| зак. штурхануць, і штурхнуць, .

|| наз. штурханне, .

штурхач, , м.

  1. Дэталь, прыстасаванне для падштурхоўвання чаго-н. (спец.).

    • Ш. клапана.
  2. Дапаможны паравоз у хвасце поезда або самаходнае судна, якое штурханнем рухае баржы (спец.).

  3. перан. Чалавек, якому даручана падштурхнуць, паскорыць патрэбную ў дадзены момант справу (разм.).