штурхаць, ; незак.

  1. Рухаць ад сябе, кранацца рэзкім рухам, кароткім ударам.

    • Ш. у спіну сяброўку.
    • Ш. тачку.
    • Ш. ядро (у спорце: кідаць наперад).
    • Ш. штангу (у спорце: паднімаць у два прыёмы — да ўзроўню грудзей і на выцягнутых руках уверх).
  2. перан. Прымушаць да чаго-н., садзейнічаць сваім умяшаннем развіццю чаго-н.

    • Ш. каго-н. на нядобры ўчынак.

|| зак. штурхануць, і штурхнуць, .

|| наз. штурханне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)