Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цэласны, ✂.

Які валодае ўнутраным адзінствам.

  • Цэласная тэорыя.

|| наз. цэласнасць, ✂.

  • Тэрытарыяльная ц. дзяржавы.

цэласць, ✂, ж.

  1. Непашкоджанасць, захаванасць.

    • Ц. судна.
  2. Адзінства, звязанасць усіх частак чаго-н.

цэлафан, ✂, м.

Празрыстая цэлюлозная плёнка, якая ўжываецца для ўпакоўкі, а таксама ў паліграфіі і інш. вытворчасці.

|| прым. цэлафанавы, ✂.

цэлік, ✂, м. (спец.).

Прасцейшае прыцэльнае прыстасаванне на ствале зброі і на гарматных панарамах.

цэліцца, ✂; незак.

  1. Накіроўваць зброю на каго-, што-н.

    • Ц. ў мішэнь.
  2. перан. Мець намер завалодаць чым-н., заняць якое-н. становішча.

    • Ц. на выгаднае месца па службе.

цэліць, ✂; зак. і незак.

  1. Тое, што і цэліцца; цаляць.

    • Ц. у зайца з ружжа.
    • Ц. у начальнікі.
  2. Трапіць, папасці (разм.).

цэлулоід, ✂, м.

Цвёрдае пластычнае рэчыва з цэлюлозы.

|| прым. цэлулоідны, ✂ і цэлулоідавы, ✂.

цэлы, ✂.

  1. Які поўнасцю ахоплівае што-н. — у прасторы, часе, колькасці.

    • Прыбыў ц. полк салдат.
  2. Такі, ад якога нічога не аддзелена.

    • На чыстым абрусе ляжаў ц. бохан хлеба.
  3. Аб вялікай колькасці, вялікіх памерах, аб’ёме чаго-н.

    • Ц. кавалак сала.
    • Цэлая гара камення.
    • Ц. мех бульбы.
  4. Не пашкоджаны, не знішчаны, не сапсаваны; не зношаны, не дзіравы.

    • Пасля пажару хата засталася цэлая.
    • Чаравікі былі старыя, але цэлыя.
  5. Жывы, здаровы, не паранены.

    • Ц. вярнуўся з вайны.
  6. цэлае: Што-н. адзінае, непадзельнае.

    • Адзінае ц.

○

  • Цэлы лік або цэлае — лік, які складаецца з цэлых адзінак, які не мае дробу.

◊

  • У цэлым — 1) ва ўсёй сукупнасці, цалкам; 2) увогуле, без падрабязнасцей.

цэль, ✂, ж.

Прадмет, месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок, мішэнь.

  • Страляць у ц.

цэльны, ✂.

  1. З аднаго рэчыва, з аднаго куска, суцэльны.

    • Ц. мармур.
    • Цэльная металічная трубка.
  2. Неразбаўлены, натуральны.

    • Цэльнае малако.
  3. перан. Якому ўласціва ўнутранае адзінства.

    • Ц. характар.

|| наз. цэльнасць, ✂.