цэлы,
-
Які поўнасцю ахоплівае што
-н. — у прасторы, часе, колькасці.- Прыбыў ц. полк салдат.
-
Такі, ад якога нічога не аддзелена.
- На чыстым абрусе ляжаў ц. бохан хлеба.
-
Аб вялікай колькасці, вялікіх памерах, аб’ёме чаго
-н. - Ц. кавалак сала.
- Цэлая гара камення.
- Ц. мех бульбы.
-
Не пашкоджаны, не знішчаны, не сапсаваны; не зношаны, не дзіравы.
- Пасля пажару хата засталася цэлая.
- Чаравікі былі старыя, але цэлыя.
-
Жывы, здаровы, не паранены.
- Ц. вярнуўся з вайны.
-
цэлае: Што
-н. адзінае, непадзельнае.- Адзінае ц.
Цэлы лік або цэлае — лік, які складаецца з цэлых адзінак, які не мае дробу.
У цэлым — 1) ва ўсёй сукупнасці, цалкам; 2) увогуле, без падрабязнасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)