Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

турбавінтавы, ✂.

У авіяцыі: такі, у якім паветраны вінт (прапелер) прыводзіцца ў рух газавай турбінай.

  • Т. рухавік.
  • Т. самалёт.

турбавоз, ✂, м.

Лакаматыў, які прыводзіцца ў рух паравой або газавай турбінай.

|| прым. турбавозны, ✂.

турбагенератар, ✂, м.

Электрычны генератар, які прыводзіцца ў рух паравой ці газавай турбінай.

|| прым. турбагенератарны, ✂.

турбаза, ✂, ж.

Турысцкая база.

  • Пуцёўка на турбазу.

турбан, ✂, м.

Галаўны ўбор у народаў Азіі і Паўночнай Афрыкі ў выглядзе палотнішча лёгкай тканіны, абматанай вакол галавы.

турбарэактыўны, ✂.

У авіяцыі: такі, які мае газавую турбіну, што прымае ўдзел у стварэнні рэактыўнай цягі.

  • Т. рухавік.
  • Т. самалёт.

турбацыя, ✂, ж. (разм.).

Турбота, клопат.

турбаэлектраход, ✂, м.

Электраход, забяспечаны паравой ці газавай турбінай у якасці асноўнага рухавіка.

|| прым. турбаэлектраходны, ✂.

турбіна, ✂, ж.

Рухавік, які ператварае кінетычную энергію вады, пары, газу ў механічную работу.

  • Паравая т.

|| прым. турбінны, ✂.

турбота, ✂, ж.

  1. Заклапочанасць чым-н., неадольнае жаданне ажыццявіць што-н.

    • Турботы яго не памяншаліся.
  2. Апека над кім-н., клопат, увага да каго-н.

    • Т. аб дзецях.