Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сябрук, , м. (разм.).

Прыяцель, сябар, таварыш.

сябрына, , ж. (разм.).

  1. Кола, асяроддзе сяброў.

  2. Сяброўская бяседа з пачастункам.

    • С. скончылася позна.

сявалка, , ж.

Тое, што і сявенька.

сявенька, , ж.

Лубянка для ручной сяўбы.

сявец, , м.

Чалавек, які сее зярняты на ніве.

сягаць, ; незак.

  1. Ісці, рухацца (разм.).

    • С. упэўненым крокам.
  2. Прасцірацца, даходзіць да якой-н. мяжы, узроўню і пад.

    • Раўніна сягае аж да ракі.
    • Мае думкі далёка сягаюць (перан.).

|| зак. сягнуць, .

сяголета і сёлета, прысл.

У гэтым годзе, гэты год.

  • С. ўнучак у школу пойдзе.

сяголетні, і сёлетні, .

Гэтага года.

  • Сяголетнія яблыкі.
  • С. ўраджай.

сягоння і сёння, прысл.

  1. У гэты дзень.

    • С. паеду ў Маскву.
  2. перан. Цяпер.

    • С. студэнт, а заўтра настаўнік.
  3. у знач. наз., нескл., н.

    • Цяперашні дзень.
    • На с. ўзяла білеты ў кіно.
    • На с. (перан. у дадзены момант).
    • Наша с. (перан. цяперашняе жыццё).

  • Не сягоння, дык заўтра; не сягоння — заўтра (разм.) — вельмі хутка, у бліжэйшы час.

|| прым. сягонняшні, і сённяшні, .

  • На с. дзень (на сёння).

  • Жыць сягонняшнім (сённяшнім) днём — не думаючы пра будучае.

сядалішча, , н.

Частка чалавечага цела, на якую садзяцца; ягадзіцы.

|| прым. сядалішчны, .