Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сценабітны, ✂.

Даўней: прызначаны для пралому крапасных сцен.

  • Сценабітнае прыстасаванне.

сценапіс, ✂, м.

Роспіс сцен.

|| прым. сценапісны, ✂.

сценка​1, ✂, ж.

  1. гл. сцяна.

  2. Бок якога-н. пустога прадмета.

    • С. шафы.
    • С. страўніка.
  3. перан. Шчыльны, самкнуты рад байцоў у кулачнай бойцы.

    • С. кінулася на сценку.
  4. Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай на ўсю сцяну шафы з шматлікімі секцыямі разнастайнага прызначэння.

    • Паліраваная с.

◊

  • Паставіць да сценкі (разм.) — расстраляць.

  • Прыперці да сценкі каго (разм.) — сілай прымусіць зрабіць што-н.

сценка​2, ✂, ж.

Шырокая мяжа паміж палямі.

сцень, ✂, м. (разм.).

Цень, прывід.

  • Сцені ў старым замку.

сцепануцца, ✂; зак. (разм.).

Раптам здрыгануцца, скалануцца.

  • С. ад холаду.

|| незак. сцепацца, ✂.

сцепануць, ✂; зак. (разм.).

Зрабіць рэзкі рух звычайна плячыма.

  • Пасажыр сцепануў плячом у адказ.
  • Ад нечаканасці яго сцепанула (безас.).

|| незак. сцепаць, ✂.

сцерагчы, ✂; незак.

  1. Вартаваць што-н., сачыць за захаванасцю чаго-н. С. калгаснае дабро.

    • С. пасевы ад птушак.
    • С. сон дзіцяці (не даваць парушыць; перан.).
  2. Уважліва назіраць, наглядаць за кім-, чым-н.

    • С., каб хто не парушыў парадку на складзе.
  3. Высочваць каго-, што-н., падпільноўваць.

    • Паляўнічы сцеражэ звера.

сцерагчыся, ✂; незак.

Прымаць якія-н. меры перасцярогі; быць асцярожным.

  • С. машын на дарозе.

сцерва, ✂, м. і ж. (разм. лаянк.).

Подлы чалавек, нягоднік.