Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

святар, ✂, м.

У праваслаўі: служыцель культу, які вядзе царкоўныя богаслужбовыя трэбы (хрысціны, вянчанне, паніхіды, споведзь); іерэй, свяшчэннік.

|| прым. святарскі, ✂.

святататнік, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек, які чыніць, учыніў святатацтва.

святатацтва, ✂, н. (кніжн.).

Зневажанне, ганьбаванне чаго-н. святога, запаветнага (першапачаткова царкоўнай святыні).

|| прым. святатацкі, ✂.

святатацтваваць, ✂; незак. (кніжн.).

Учыняць святатацтва.

святаяннік, ✂, м.

Травяністая расліна сямейства святаяннікавых з жоўтымі кветкамі; зверабой​2.

|| прым. святаяннікавы, ✂.

святкаваць, ✂; незак.

Адзначаць свята або якую-н. падзею, знамянальны дзень.

  • С. Новы год.
  • С. юбілей пісьменніка.

|| наз. адсвяткаваць, ✂.

|| наз. святкаванне, ✂.

святлабоязь, ✂, ж.

Павышаная да болю адчувальнасць вока да святла.

святлакопія, ✂, ж.

Копія чаго-н., зробленая на святлоадчувальнай паперы.

святлалюбны, ✂.

Тое, што і святлолюбівы.

|| наз. святлалюбнасць, ✂.

святласіла, ✂, ж. (спец.).

Адносіны асветленасці адлюстравання, якое ствараецца аптычнай сістэмай, да яркасці прадмета, што адлюстроўваецца.