Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пячы, ; незак.

  1. Гатаваць (ежу) сухім награваннем на адкрытым агні, у прыску, духу ці на патэльні.

    • П. пірагі.
    • П. бульбу.
    • П. яечню.
  2. каго-што і без дапаўнення. Дзеяннем чаго-н. гарачага, едкага ці вельмі халоднага ўтвараць апёк, адчуванне апёку.

    • Сонца пякло неміласэрна.
    • Крапіва пяю.
    • Мароз пёк твар.

|| зак. спячы, .

|| наз. пячэнне, .

пячыся, ; незак.

  1. Гатавацца сухім награваннем, на адкрытым агні, у духу або на патэльні.

    • Бульба пячэцца ў прыску.
    • Пячэцца яечня на патэльні.
  2. Знаходзіцца на моцным сонцы, у гарачым месцы (разм.).

    • П. каля печы.
  3. Мець здольнасць, уласцівасць абпальваць, жыгацца.

    • Крапіва пячэцца.

|| зак. спячыся, .

пячэнне, , н.

  1. гл. пячы.

  2. Кандытарскі выраб з кавалачкаў салодкага цеста.

    • Пачак пячэння.