Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пяцікласнік, ✂, м.

Вучань пятага класа.

|| ж. пяцікласніца, ✂.

пяцікласны, ✂.

  1. Які складаецца з пяці класаў.

  2. У аб’ёме пяці класаў.

    • Пяцікласная адукацыя.

пяцікратны, ✂.

Зроблены, выкананы пяць разоў, павялічаны ў пяць разоў, пяціразовы.

  • П. напамін.
  • У пяцікратным памеры.

пяціразовы, ✂.

Прароблены пяць разоў.

  • Пяціразовае наведванне.

пяцісотгадовы, ✂.

  1. гл. пяцісотгоддзе.

  2. Які праіснаваў 500 гадоў.

пяцісотгоддзе, ✂, н.

  1. Тэрмін у 500 гадоў.

  2. чаго. Гадавіна падзеі, якая была 500 гадоў таму назад.

    • П. горада.

пяцісоценны, ✂ (разм.).

Вартасцю у пяць сотняў.

пяцісценка, ✂, ж.

Вялікая хата, падзеленая на дзве часткі капітальнай сцяной.

пяцітонка, ✂, ж. (разм.).

Аўтамашына грузападымальнасцю ў 5 тон.

пяцітысячны, ✂.

  1. Ліч. парадкавы ліч. да пяць тысяч.

  2. Коштам у 5 тысяч рублёў.

  3. Які складаецца з пяці тысяч адзінак.

    • П. атрад.