Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

няважны, .

  1. Які не мае вялікага значэння; малазначны.

    • Няважная справа.
  2. Не зусім добры, пасрэдны.

    • Н. тавар.
    • Н. настой.

|| наз. няважнасць, .

няведанне, , н.

Адсутнасць звестак аб чым-н.; адсутнасць ведаў у якой-н. галіне.

  • Н. замежных моў падразае крылы ў навуку.

нявер’е, , н.

  1. Адсутнасць веры ў што-н., няўпэўненасць у чым-н.

    • Інжынеры часта з нявер’ем ішлі на будаўніцтва атамнай станцыі.
  2. Адсутнасць веры ў бога.

няверны, .

  1. Які парушае вернасць каму-, чаму-н.; здрадлівы.

    • Н. сябар.
  2. Які парушае вернасць у шлюбе.

    • Н. муж.
  3. Недакладны ва ўспрыманні.

    • Н. слых.
  4. Той (тая), хто вызнае чужую веру.

    • Гарэлі вёскі няверных (наз.) на беразе Дуная.

|| наз. нявернасць, .

няверуючы, , м.

Той, хто адмаўляе рэлігію, не верыць у існаванне бога.

  • Ён н.

|| ж. няверуючая, .

нявеста, , ж.

Дзяўчына або жанчына, якая выходзіць замуж, а таксама дзяўчына, якая дасягнула шлюбнага ўзросту.

  • Жаніх і н.
  • У суседкі ўжо дачка н.

нявестка, , ж.

Жонка сына.

  • Як добрая свякроў, то добрая і н. (прыказка).

няветлівы, .

Той, хто парушае правілы ветлівасці, абыходзіцца няветліва, нетактоўна з іншымі.

  • Н. чалавек.
  • Н. адказ.

|| наз. няветлівасць, .

нявечыцца, ; незак.

Станавіцца калекай, калечыцца.

нявечыць, ; незак.

Наносячы фізічныя пашкоджанні, калечыць каго-н.; ламаць што-н.

  • Н. твар.
  • Н. душы людзей (перан. рабіць дрэнны ўплыў).

|| наз. нявечанне, .