Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

містыфікатар, , м. (кніжн.).

Той, хто займаецца містыфікацыямі.

|| прым. містыфікатарскі, .

містыфікацыя, , ж. (кніжн.).

Наўмыснае ўвядзенне каго-н. у зман.

  • Ахвяра містыфікацыі.

містыцызм, , м.

Схільнасць да містыкі (у 1 знач.), форма рэлігійна-ідэалістычнага светапогляду, заснаванага на містыцы.

|| прым. містычны, .

містэр, , м.

Ветлівы зварот да мужчыны ў Англіі, Амерыцы (ужыв. звычайна перад імем, прозвішчам).

містэрыя, , ж.

Сярэдневяковая драма на біблейскія тэмы.