Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мікраскапічны, ✂.

  1. Зроблены, даследаваны пры дапамозе мікраскопа.

    • М. аналіз.
  2. Вельмі малы, які можна ўбачыць толькі пад мікраскопам.

    • Мікраскапічныя клеткі.
  3. перан. Вельмі маленькі, нязначны па велічыні, памерах.

    • Мікраскапічная дэталь.

|| наз. мікраскапічнасць, ✂.

мікраскоп, ✂, м.

Аптычны прыбор для разглядвання прадметаў, якія нельга ўбачыць простым вокам.

  • Аптычны м.
  • Электронны м.

|| прым. мікраскопны, ✂.

  • М. аб’ектыў.

мікрафон, ✂, м.

Прыбор, які пераўтварае гукавыя ваганні ў электрычныя для ўзмацнення гучання.

  • Электрадынамічны м.

|| прым. мікрафонны, ✂.

мікроб, ✂, м.

Тое, што і мікраарганізм.

  • Хваробатворныя мікробы.

|| прым. мікробны, ✂.

мікрометр, ✂, м. (спец.).

Інструмент для вымярэння вельмі малых лінейных памераў.

|| прым. мікраметрычны, ✂.

мікрон, ✂, м.

Адзінка даўжыні, роўная мільённай частцы метра.

|| прым. мікронны, ✂.

міксер, ✂, м.

Апарат, прыстасаванне для прыгатавання сумесей, для змешвання, змешвальнік.

|| прым. міксерны, ✂.

мікстура, ✂, ж.

Вадкае лякарства з сумесі некалькіх рэчываў.

  • М. ад кашлю.

|| прым. мікстурны, ✂.